Жыхары сталічнага мікрараёна Сухарава звярнуліся да нас на гарачую тэлефонную лінію

16 ноября 2019

Іх хвалюе развіццё інфраструктуры ў дварах. Дзецям не хапае гульнявых пляцовак, а бацькам парковачных месцаў. Праблема гэтая тыповая для многіх спальных раёнаў Мінска. Ці ўлічваюцца пажаданні жыхароў падчас распрацоўкі дэталёвага плана забудовы горада?

Нашы карэспандэнты выехалі на месца, каб разабрацца ў сітуацыі. Меркаванне шматдзетнай маці Надзеі Гарбачовай падзяляюць многія жыхары маладога мікрараёна Сухарава. Сітуацыя склалася так, што на новыя шматпавярхоўкі па вуліцах Лосіка і Семянякі не хапае неабходнай інфраструктуры. Дзецям з чатырох навакольных дамоў даводзіцца туліцца на маленькай гульнявой пляцоўцы, дзе толькі адны арэлі.

Каб вырашыць сітуацыю, жыхары склалі падрабязны ліст-зварот са сваімі прапановамі.

Пакуль яны чакаюць адказу, зялёную тэрыторыю абгарадзілі і пачалі маштабную будоўлю. У адміністрацыі Фрунзенскага раёна нам патлумачылі: праект зацверджаны ў дэталёвым плане забудовы горада.

Павел Тумас, намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска: "Па пытанні, узнятым грамадзянамі, хацеў бы адказаць наступнае. Гэты аб'ект адпавядае горадабудаўнічай дакументацыі дэталёвага плана комплекснага развіцця былой вёскі Сухарава".

Праектныя карты паказаў заказчык. Комплекс, які з'явіцца ў двары, не толькі стыльны архітэктурна - шматфункцыянальны.

Згодна з планам, тут з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з аддзяленнем ЖЭСа, пунктам міліцыі, фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам.

Яшчэ адно пытанне, якое хвалюе жыхароў спальнага раёна, - паркоўкі. А дакладна іх недахоп. Адказ мы пачулі наступны: пляцоўка пад паркінг на тысячу месцаў ужо рыхтуецца.