Дональд Трамп падпісаў распараджэнне аб узмацненні мяжы з Мексікай

26 января 2017

Таксама ўзмоцніцца міграцыйная палітыка. У дакументах гаворыцца і аб будаўніцтве сцяны на паўднёвай мяжы Злучаных Штатаў. Як тлумачаць у Белым доме, усе гэтыя меры дапамогуць пакончыць з сітуацыяй, калі нелегалаў пры затрыманні адразу ж вызвалялі. Акрамя таго, прэзідэнт ЗША даручыў вывучыць мэтазгоднасць аднаўлення працы таемных турмаў ЦРУ. Пры гэтым амерыканскі лідар асабліва адзначыў неабходнасць выканання законаў, якія забараняюць прымяненне катаванняў.