Тут запальваюцца зоркі

30 мая 2014

Мінскі Палац дзяцей і моладзі запаліў зоркі. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел больш за 50 пераможцаў і прызёраў міжнародных, дзяржаўных і гарадскіх конкурсаў, фестываляў і турніраў. Самых таленавітых адзначылі ганаровымі граматамі і падарункамі ў сямі намінацыях. Сярод лаўрэатаў - выканаўцы народных і бальных танцаў, вакалісты і мастакі, юныя праграмісты і нават мадэльеры. Асаблівую ацэнку атрымалі рыцарскі клуб і інтэлектуальны Што? Дзе? Калі?. Да віншаванняў пераможцаў далучыліся ганаровыя госці і эстрадныя выканаўцы.


Галіна Шкляр, дырэктар Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі: Свята Лаўрэат года з'явілася ў нас у палацы больш як 10 гадоў таму. Сёлета яно носіць назву Тут запальваюцца зоркі. І гэтая назва невыпадковая. Кожны год з'яўляюцца новыя цікавыя асобы, незалежна ад узросту, кожнае дзіця да канца года рэалізоўвае сваю маленькую мару, стварае свій маленькі праект, стварае сваю аўтарскую творчую работу.


Дарэчы, Мінскі палац дзяцей і моладзі рыхтуецца да святкавання ??50-годдзя. Спецыяльна да юбілею створаць кнігу-летапіс гісторыі палаца.