Паміж прадпрыемствамі Салігорска і Бранскай вобласці падпісана пагадненне - расказваем пра новы праект

8 апреля 2024

Рэалізаваць праект у тандэме. Рэканструкцыю збудавання для ачысткі сцёкавых вод у расійскім горадзе Сураж сумесна правядуць будаўнікі з Салігорска і Бранскай вобласці. Паміж прадпрыемствамі з Беларусі і Расіі падпісана пагадненне. Зрэшты, вопыт супрацоўніцтва ёсць: першыя аб'екты здалі яшчэ ў 2018-м.

Новы інфраструктурны праект - на паўмільярда расійскіх рублёў. Правесці рэканструкцыю плануюць за год. Асвояць больш за 400 тон металаканструкцый, зманціруюць сэндвіч-панэлі, пракладуць камунікацыі.

Усяго да праекта падключацца 100 спецыялістаў, працаваць будуць у дзве вахты. Задзейнічаюць таксама беларускую спецтэхніку. Рэканструкцыя пачнецца ўжо ў наступным месяцы.