Заўтра слупкі тэрмометраў паднімуцца да 17 з плюсам

21 марта 2014

Надвор'е на выхадных будзе спрыяць адпачынку на прыродзе і дачных участках. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо заўтра днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да 17 з плюсам, а ноччу чакаецца да 9 градусаў цяпла. У нядзелю ўвогуле будзе па-майску цёпла - да 20 градусаў. І толькі ў другой палове дня магчымы кароткачасовыя дажджы. Такое надвор'е, паводле слоў сіноптыкаў, прагназуецца і на пачатак наступнага тыдня.