Заняткі ў школах пакуль не адменяць

23 января 2014

Моцныя маразы пакуль не ўнеслі карэктывы ў навучальны працэс сталічных школ. Аб гэтым нам паведамілі ў камітэце па адукацыі Мінскага гарвыканкама. На вымушаныя вакацыі вучні пойдуць у тым выпадку, калі слупок тэрмометра днём апусціцца ніжэй за 25 градусаў. Але паніжэнне тэмпературы да гэтай адзнакі чакаецца на выхадных. Калі прагнозы пацвердзяцца, то адменяць шосты навучальны дзень. Дакладна пра гэта стане вядома заўтра. Між тым, каб пазбегнуць абмарожанняў, у школах адменены заняткі па фізічнай культуры, а таксама дзённыя прагулкі ў дзіцячых садках.