Інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" вяртаецца на "Беларусь 1"

5 декабря 2019
Трэцяму сезону віктарыны для самых кемлівых школьнікаў краіны быць! Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі здымае працяг праекта "Я ведаю!". Гульнявую пляцоўку пабудавалі ў сценах "Беларусьфільма". Палажэнне конкурсу засталося ранейшым. Каб атрымаць перамогу, школьнікам трэба правільна адказваць на пытанні вядучых і сабраць як мага больш балаў. У бітве інтэлектаў сыдуцца розныя ўзроставыя катэгорыі. Удзельнічаюць у гульні школьнікі з 5 па 11 класы.

У эфіры "Беларусь 1" праект стартуе з паралелі пятых класаў. Знаёмства з новымі героямі "Я ведаю!" у тэлегледачоў адбудзецца ўжо ў студзені.