Ярка і святочна сталіца рыхтуецца сустрэць Дзень Перамогі

8 мая 2013

Паводле традыцыі, 9 Мая прыемныя сюрпрызы рыхтуе гандлёвая сетка. А ў выхадныя дні парадуюць мінчан і аб’екты грамадскага харчавання. Як нясумна і з карысцю для сябе правесці ўікенд - пацікавіўся Аляксей Кандраценка.  


Святочны настрой у сталіцы адчуваецца ва ўсім: ад упрыгожванняў вуліц і плошчаў і да афармлення вітрын магазінаў. У магазінах і гіпермаркетах Мінска ўсё гаворыць пра тое, што гандаль у святочныя дні гатовы парадаваць ўсіх без выключэння пакупнікоў. Асаблівая ўвага ветэранам Вялікай Айчыннай. Іх віншуюць святочнымі наборамі.


У Мінску зараз небывалы наплыў турыстаў. Многія расіяне, у якіх зараз доўгія канікулы, аддалі перавагу правесці час у беларускай сталіцы.


Дарэчы, не без дапамогі расіян месцы ў сталічных кафэ і рэстаранах  ў асноўным забраніраваны. Але для тых, хто заўсёды адзначае свята ва ўрачыстай абстаноўцы, столікі пры жаданні знайсці ўсё ж можна.


Па агульным настроі ў горадзе зразумела: сталіца гатовая ярка сустрэць Дзень Перамогі і надоўга запомніць гэтае свята.