Бабруйск перадаў эстафету культурнай сталіцы Беларусі Наваполацку

15 декабря 2017

Сёння ля гарадскога Палаца мастацтваў з'явілася "бабруйчанка" ў бронзе вышынёй больш за два метры. Фігура дзяўчыны ў нацыянальным касцюме з кнігай і ручніком у руках - сімвал Магілёўшчыны. З высокіх нот пачаўся выніковы канцэрт. Адразу некалькі народных калектываў, зводны сімфанічны аркестр выканалі кампазіцыю "Радзіма мая дарагая...".