Усе будпляцоўкі павінны быць прыведзены ў парадак за тыдзень

21 апреля 2014
Такое даручэнне адпаведным службам даў мэр горада Мікалай Ладуцька. З пачатку года спецыялісты праверылі амаль паўтары тысячы пляцовак, але стан большасці з іх нездавальняючы. Асноўныя прэтэнзіі - парушэнні санітарных нормаў і правіл аховы працы. Амаль паўтысячы арганізацый атрымалі штрафы. Як паведамілі спецыялісты, кантроль за станам будаўнічых пляцовак будзе прадоўжаны.