Ля Палаца спорту прайшоў канцэрт беларускіх кавер-калектываў

2 августа 2014
Для аматараў рок-музыкі на сцэне ля сталічнага Палаца спорту прайшоў канцэрт беларускіх кавер-калектываў. Выступленні арганізаваныя для мінчан і гасцей сталіцы ў рамках Года гасціннасці. Музыканты спявалі добра вядомыя сучасныя і рэтра-хіты на англійскай, рускай і беларускай мовах. Канцэрт доўжыўся некалькі гадзін і сабраў вялікую колькасць гледачоў.

Для тых, хто захоча зноў атрымаць асалоду ад любімай музыкі, канцэртная праграма працягнецца і сёння. З 6 гадзін вечара забаўляць гледачоў будуць кавер-групы. А з 21-й гадзіны на сцэне ля Палаца спорту клубная музыка.