У Мінскай вобласці аднаўляюць крыніцы

27 июля 2019

Месцы сілы. У Мінскай вобласці аднаўляюць крыніцы. Мясцовым жыхарам дапамагаюць валанцёры праекта "Добрае сэрца" маладзёжнай арганізацыі краіны. За апошнія два гады ў цэнтральным рэгіёне адноўлена каля 20 прыродных крыніц. Апошнюю пачалі добраўпарадкоўваць на гэтым тыдні ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна. За два месяцы тут плануюць абсталяваць утульную зону адпачынку, дзе можна будзе набраць "жывой" вады.

Наталля Кузьміцкая працягне тэму. Гэта сакральнае месца на ўездзе ў горад вядома кожнаму жыхару Ракава. З яго і пачынае сваё падарожжа экскурсавод Марыя Петрушкевіч, расказвае, чаму сюды прыязджаюць з розных куткоў не толькі Мінскай вобласці – Беларусі.

І такія месцы невыпадкова трапляюць у турыстычныя даведнікі. Часам кожны жыватворны ручаёк захоўвае цікавую гісторыю.

Пра тое, што ў высокай траве з-пад зямлі тут б'е «жывая вада» памятаюць, напэўна, толькі старажылы вёскі Зарэчча. Сярод іх і Васіль Зянько. Журналіст, мастак, фатограф, краязнавец, пісьменнік, а галоўнае, чалавек, які з вялікай павагай ставіцца да роднай зямлі, і выступіў з ініцыятывай аднавіць крынічку, а разам з ёй і славутыя традыцыі гэтага мястэчка. Разам з сельсаветам і лясгасам добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол крынічкі дапамаглі валанцёры Беларускага саюза моладзі. Такую своеасаблівую патрыятычную эстафету моладзь падхоплівае ад старэйшага пакалення.

Гэтага чалавека даўно ўжо няма. Аднак яго справу працягваюць мясцовыя жыхары. Старанна падтрымліваюць стан крынічкі, тым больш, што па «гаючую ваду» сюды прыязджаюць нават з вялікага горада. За апошнія два гады ў мястэчках і вёсках Мінскай вобласці адноўлена і добраўпарАдкавана амаль 20 прыродных крыніц. Да канца года работа запланавана яшчэ на 70 такіх аб'ектах.