Венскі вальс, танга, пасадобль, джайв

7 апреля 2013

Сёння ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі праходзіць другі этап турніру па спартыўных танцах Белая Русь - 2013. Сёлета ў конкурсе прымаюць удзел больш за 400 пар. Спаборніцтвы праходзяць у 24-х узроставых і класавых катэгорыях. Бальныя танцы развіваюцца ў Беларусі з 1965 года. Сёння ў танцавальных школах вывучаюць два напрамкі сучаснага спартыўнага танца: еўрапейскі і лацінаамерыканскі.