У краіне праходзіць аперацыя Арсенал

2 апреля 2013

Два разы на год праваахоўнікі заклікаюць людзей добраахвотна здаць незарэгістраваную зброю. Як паказаў першы дзень акцыі, беларусы досыць узброеныя. Людзі нясуць у міліцыю рэдкія пісталеты, якія дасталіся ім яшчэ ад дзядуль.


 


Падрабязнасці ў Алёны Ляшкевіч


Лічыцца, што ружжо страляе адзін раз за год. А міліцыя збірае яго ў насельніцтва дзеля прафілактыкі два разы. Першы дзень аперацыі паказаў, што беларусы дастаткова ўзброеныя.


У міліцыі  Фрунзенскага раёна сталіцы сёння мнагалюдна. Усё гэта мінчане прынеслі за адзін дзень. Тут і розныя стрэльбы, і боепрыпасы, і пісталеты. Сярод зброі - нават дзядуліна вінтоўка ваеннага часу. Людзі адгукнуліся на заклік міліцыі добраахвотна здаць зброю. Бо калі яе выдасць, напрыклад, які-небудзь сусед, будуць непрыемнасці.


За захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай зброі пагражае крымінальная адказнасць. Зараз той час, калі можна пазбавіцца ад яе. Бо не важна, адкуль ружжо ці пісталет з’явіліся ў чалавека. Нават калі ён не ведаў пра іх існаванне, а міліцыі раптам стала вядома. Трымаць нелегальна ў сябе, здавалася б, бяспечны газавы пісталет будзе каштаваць да трох мільёнаў рублёў штрафу.


Аперацыя будзе доўжыцца да канца гэтага тыдня. У людзей ёсць час абараніць сябе ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.