У сталіцы выбралі лепшых фатографаў, якія робяць здымкі немаўлят

11 ноября 2019
Першыя эмоцыі нованароджаных - у аб'ектыве! У сталіцы выбралі лепшых фатографаў, якія робяць здымкі немаўлят. Такі напрамак фатаграфіі зараз актыўна развіваецца ў Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 60 прафесіяналаў з усёй краіны. Яны прадставілі каля 300 здымкаў. Фатографы здымалі нованароджаных як асобна, так і з сем'ямі. Сродкі, сабраныя за ўдзел у конкурсе, пройдуць на дабрачынныя мэты.