У Мінскай вобласці ад укусаў змей пацярпелі чатыры чалавекі

24 июля 2014

З пачатку лета ў Мінскай вобласці ад укусаў змей пацярпелі чатыры чалавекі - два мужчыны і дзве жанчыны. Для параўнання: летась за першае паўгоддзе такіх выпадкаў было сем. З усіх відаў змей, якія існуюць на Беларусі (вуж, мядзянка, гадзюка) небяспеку ўяўляе толькі апошняя. Прычыны ўкусаў ва ўсіх выпадках аднолькавыя - неасцярожнасць і невыкананне мер прафілактыкі. Адпраўляючыся ў лес, пажадана аддаць перавагу высокім гумовым ботам. Калі вы сталі ахвярай паўзуна, месца ўкусу патрэбна абавязкова апрацаваць вільготнай сурвэткай альбо намачыць спіртавым растворам, накласці стэрыльную павязку. Таксама патрэбна як мага хутчэй даставіць пацярпелага ў медустанову.