13 узнагарод заваявалі гоншчыкі велаклуба "Мінск" на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на шашы

26 июня 2017

13 узнагарод заваявалі гоншчыкі велаклуба "Мінск" на мінулым тыдні на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на шашы. Прычым ва ўсіх дысцыплінах, акрамя мужчынскай групавой гонкі і "раздзелкі" сярод дзяўчат, прадстаўнікам гэтай каманды ўдалося ўзяць золата. Перашкодзілі ж паказаць стопрацэнтны вынік прадстаўнікі Мінскай вобласці. У групавой гонцы на 182 кіламетры перамогу атрымаў Мікалай Шумаў, а ў "раздзелцы" першай апынулася Кацярына Пятроўская.

Ужо ў пачатку ліпеня ў нашай сталіцы пройдзе традыцыйная міжнародная гонка Гран-пры Мінска.