Сёння ў Барысаве адкрылі аддзяленне магнітна-рэзананснай тамаграфіі

15 июня 2018

Гэта першая раённая бальніца ў Мінскай вобласці, дзе з'явілася такое абсталяванне. Цяпер жыхарам Барысава, Жодзіна, Смалявіч і Лагойска, каб зрабіць МРТ, не абавязкова ехаць у сталіцу. Аддзяленне будзе працаваць у дзве змены. А сучаснае абсталяванне дазволіць аператыўна атрымліваць вынікі даследавання. Падрабязнасці у Наталлі Кезік.

З дзясятак гадоў гэты будынак на тэрыторыі Барысаўскай раённай бальніцы пуставаў. А сёння тут утульнае аддзяленне дыягностыкі, дзе ўсталяваны апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі.

Вынікі даследаванняў МРТ хутка трапляюць і ў профільныя аддзяленні. Васіль Басацкі працуе ў барысаўскай бальніцы амаль сорак гадоў. Штогод у хірургічным аддзяленні ўрачы аперыруюць амаль 2 тысячы чалавек.

Урачы барысаўскай бальніцы штогод праводзяць больш за шэсць з паловай тысяч аперацый. Новы комплекс МРТ дапаможа больш аператыўна пачаць лячэнне пацыентаў са складанымі дыягназамі.

Новы высокатэхналагічны комплекс у Барысаўскім раёне зараз будзе працаваць у дзве змены. Акрамя самой машыны, сюды закупілі і апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, каб даследаваць пацыентаў нават у цяжкім стане.

Хутка тут пачнуць прымаць пацыентаў кругласутачна - такі рэжым работы неабходны для экстранных выпадкаў. Да апарата МРТ закупяць і ангіяграфічны комплекс. Увогуле медустановы цэнтральнага рэгіёна за найбліжэйшыя 4 гады падзеляць на тры медыцынскія акругі - Барысаўскую, Салігорскую і Маладзечанскую. Там таксама з'явяцца такія аддзяленні з высокатэхналагічным абсталяваннем.

Каб працаваць у новым цэнтры, барысаўскія ўрачы некалькі месяцаў праходзілі стажыроўку. Наперадзе і дадатковае навучанне. Усё для таго, каб як мага хутчэй ставіць дыягназ і лячыць пацыентаў.