У Мінску высвятляюць акалічнасці суботняй аварыі

3 ноября 2013

П'яны вадзіцель збіў людзей і уцёк. Вадзіцель мерседэса наехаў на маладых жанчын на пешаходным пераходзе. Спыніўся, а як відавочцы сталі выклікаць ДАІ, уцёк, нумар яго машыны запомнілі. Па хатнім адрасе дзверы праваахоўнікам адчыніла яго маці. Сын таксама быў дома. Экспертыза выявіла ў яго крыві каля паўтара праміле алкаголю.


Нагадваем, ДАІ сталіцы працуе ва ўзмоцненым рэжыме і сёння. Пад кантролем - хуткасны рэжым, выкананне правіл абгону і фізічны стан вадзіцеляў. Прымушаюць аўтаўладальнікаў быць асцярожнымі і густыя туманы, а таксама пахмурнае і даждлівае надвор'е.