У Мінску пройдзе Тыдзень беларускай кухні

6 августа 2014

Наступны тыдзень у Мінску пройдзе пад знакам беларускай кухні. У кулінарнай акцыі ўдзел возьмуць 11 кафэ, бараў і рэстаранаў. Наведвальнікі змогуць пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні па адзіным рэцэпце і цане. У меню - салата Жнівень, халодны боршч на кефіры, амлет, фаршыраваны грыбамі і вэнджанай грудзінкай, а таксама смажаніна са свініны і збіцень. Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску пяты раз.