Страляніна ў школе Мічыгана - ёсць ахвяры

1 декабря 2021
Мінімум тры чалавекі загінулі пры страляніне ў школе ў Мічыгане - злачынства адбылося ў  горадзе Оксфард.  15-гадовы навучэнец установы забіў трох аднагодкаў і раніў яшчэ 8 чалавек. Паліцыя затрымала стралка, яго матыў пакуль невядомы. Падазроны адмаўляецца адказваць на пытанні паліцыі. Трое забітых таксама вучыліся ў гэтай школе.