У Мінску праходзіць конкурс на лепшую ландшафтную кампазіцыю

4 Жніўня 2014

Рутарый, манахромны сад і мініяцюра Брэсцкай крэпасці. У Мінску праходзіць конкурс на лепшую ландшафтную кампазіцыю. У Формуле саду ўдзельнічаюць сталічныя дзіцячыя садкі, школы, гімназіі і ліцэі. На працягу апошніх месяцаў вучні разам з педагогамі распрацоўвалі дызайнерскія праекты, вырошчвалі расаду і стваралі архітэктурныя формы з жывых раслін. Надзея Сербіненка працягне тэму.


Маленькія выхаванцы 209 дзіцячага садка ўжо добра ведаюць што такое Брэсцкая крэпасць. Бо яны самі стваралі гэтую кампазіцыю. Разам з бацькамі і выхавальнікамі. Пяціканцовую зорку змайстраваў бацька, фасад крэпасці рабочы садка выразаў лобзікам, а нянечкі яе размалёўвалі. Сімвалічныя чырвоныя бягоніі дапамагалі высаджваць дзеці. Амаль сапраўдная пагранічная застава ўдзельнічае ў намінацыі Памяць Перамогі.


Галоўная намінацыя конкурсу - Фарбы саду. Яе і прадстаўляе манахромная кампазіцыя. Усе кветкі, элементы дэкору - выключна белых адценняў.


Гэты рамантычны сад вытрыманы ў бела-жамчужных тонах. Кампазіцыя ў стылі 19 стагоддзя пабудавана на супрацьлегласцях. Тут побач з халодным каменнем растуць белыя пятуніі. Дарэчы, усе дэкаратыўныя элементы зроблены выхавальнікамі дзіцячага садка.


Белы сад спраектаваны і выкананы непрафесіяналамі ўсяго за некалькі месяцаў. Але ўсе законы ландшафтнага дызайну вытрыманыя. У кампазіцыі з кветак, кустоў і камення ёсць пэўны сюжэт. Побач з горным уцёсам выгінаецца малочная рака. А ў цені дрэў можна адчуць сябе чэхаўскай гераіняй. Так дзецям прывіваюць эстэтычны густ і любоў да прыгажосці.


Абсалютна новую і загадкавую намінацыю прапанавала 12 гімназія. Рутарый у перакладзе з англійскай мовы сад каранёў. З рэшткаў паваленых дрэў вучні разам з настаўнікамі біялогіі і стварылі казачную палянку. Трапным дапаўненнем сталі драўляныя скульптуры. Таксама зробленыя гімназістамі.


У гэтыя дні журы ацэньвае кветнікі, сады і рутарыі. Лепшыя працы будуць прадстаўляць Мінск на рэспубліканскім конкурсе-выставе Упрыгожым Беларусь кветкамі. Ён пройдзе ў верасні.