У Гродне прайшла сустрэча кіраўнікоў мытнай службы рэгіёна і Палаты падатковай адміністрацыі польскага Беластока

19 июня 2017

Паглыбленне супрацоўніцтва, барацьба з кантрабандай і турыстычныя патокі. У Гродне прайшла сустрэча кіраўнікоў мытнай службы рэгіёна і Палаты падатковай адміністрацыі польскага Беластока. Бакі падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-польскага супрацоўніцтва на мяжы, сферы дзеяння ў кірунку міжнароднай лагістыкі, а таксама абмеркавалі сітуацыю на транспартных прымежных калідорах і перакрыццё нелегальных каналаў кантрабанды.

Войцех Арлоўскі, дырэктар Палаты падатковай адміністрацыі г. Беластока (Польшча): "Я бачу эфектыўнасць такога ўзаемадзеяння - мы разам змагаемся з кантрабандай і на такіх сустрэчах падобную кааперацыю мы маем намер паглыбляць, каб дамагчыся яшчэ большых вынікаў".

Андрэй Кавальчук, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні: "Ёсць рост правапарушэнняў выяўленых. Ён карэлюецца з ростам патоку транспартных сродкаў. Няма ўсплёску, але працы хапае і па праваахоўным складальніку. Была затрымана і зброя, і патроны - ёсць работа для сумесных нашых служб".

Эксперты закранулі і сітуацыю руху ў пунктах пропуску з-за павелічэння патокаў. У прыватнасці, Гродзенская мытня адзначыла рост цяжкагрузаў на 25%. Дарэчы, яшчэ на 30 вырас лік легкавых аўтамабіляў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу. Эксперыменты па безтранзітных тэхналогіях і аўтаматычным выпуску тавараў паказваюць станоўчую тэндэнцыю ў пунктах пропуску.