У Мінску адкрылася гасцініца эканамкласа для замежных турыстаў

20 февраля 2014

Адной з першых ацаніла камфорт і ўтульнасць гатэля Дар'я Бігун.


9 паверхаў,134 нумары, сярод якіх адна-, двух-, трохмесныя і некалькі нумароў класа люкс. Гасцініца эканамкласа, якая сёння адкрылася на 2-м Веласіпедным завулку ў Мінску, разлічана на прыём менавіта замежных турыстаў. Гатэль адпавядае ўсім патрабаванням. Акцэнт зроблены і на стварэнне безбар'ернага асяроддзя. Будынак ўзвялі з улікам зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі - з пандусамі і спецыяльна абсталяванымі нумарамі.


Что датычыцца кошту нумароў, то яны вагаюцца ад 330 тысяч беларускіх рублёў да 800 за суткі.


Нягледзячы на тое, што гасцініца мае статус эканамічнай, усё абсталяванне сучаснае і адпавядае ўсім інавацыйным распрацоўкам. Напрыклад, нумары гасцініцы адчыняюцца з дапамогай вось такой карты-чыпа.


Да 1 красавіка ў сталіцы запланавана адкрыць яшчэ дзве гасцініцы такога тыпу. Кожная з іх будзе мець свой уласны стыль і спецыялізацыю.


Развіццё гасцінічнага бізнесу сталіцы прадугледжвае і актыўнае ўкараненне электронных сістэм - анлайн-продажу і анлайн-браніравання нумароў. Што ж да попыту, то падчас чэмпіянату свету па хакеі аднолькава запатрабаванымі будуць гатэлі розных катэгорый - ад хостэлаў да пяцізоркавых.


Сёння ў Мінску працуе 31 гасцініца, а да мая пачнуць працаваць яшчэ 12. Там змогуць размясціцца больш за 9,5 тысяч пастаяльцаў.