У Мінску на востраве Мужнасці і Смутку адбыўся мітынг-рэквіем

17 октября 2014

25-гадовы юбілей сёлета адзначае гарадская арганізацыя ветэранаў вайны ў Афганістане Памяць. З такой нагоды ў Мінску на востраве Мужнасці і Смутку адбыўся мітынг-рэквіем. Баявыя таварышы і маці воінаў усклалі кветкі і вянкі да помніка. Ушанаваць хвілінай маўчання загінуўшых у баі прыехалі ўдзельнікі вайны з Расіі і Украіны.


Сёння ў Мінску пражываюць больш за 5 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў. З іх больш за паўтары тысячы чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі за мужнасць і гераізм, праяўленыя на зямлі Афганістана.