У Мінску арыштаваная буйная партыя аўтазапчастак

3 июня 2014

Аб'ёмы нелегальнага тавару ўражваюць - агульны кошт 2,5 млрд рублёў. Дэталі і механізмы захоўваліся на адным з мінскіх прадпрыемстваў, але належалі не заводу, а прадпрымальніку, які арандаваў там памяшканне. Гаспадар партыі спадзяваўся, што тавар застанецца незаўважаным. Але сярод вялікага асартыменту так і не знайшлося ніводнай легальнай запчасткі з дакументамі. Як высветлілася, камплектуючыя для аўтамабіляў прыбылі ў нашу краіну з Кітая.


У Мінску ў прадпрымальнiка было яшчэ некалькі складоў, дзе ён захоўваў меншыя партыі дэталяў. Па рашэнні суда аўтазапчасткі канфіскуюць. Камплектуючыя паступяць на рэалізацыю ў дзяржаўныя магазіны.