У Палацы Незалежнасці разгледзелі ключавыя пытанні бяспекі і абароны беларусаў

13 февраля 2018

Асноўны цяжар па падтрыманні міру і бяспекі ў рэгіёне ляжа на плечы членаў АДКБ, пры гэтым удзельнікі Арганізацыі шмат у чым недаацэньваюць наяўныя пагрозы і праводзяць мадэрнізацыю Узброеных сіл і іх пераўзбраенне без належнай каардынацыі.

Такую пазіцыю сёння агучыў Прэзідэнт Беларусі на пасяджэнні Савета бяспекі. Лідар выдзеліў два найбольш небяспечныя напрамкі: заходні - за яго якраз адказвае Беларусь і паўднёвы - Афганістан, адкуль зыходзіць пастаянная тэрарыстычная пагроза і наркатрафік.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што зараз Узброеныя сілы нашай краіны праходзяць комплексную праверку, і даручыў міністру абароны максімальна эфектыўна расходаваць сродкі, што выдзяляюцца на ўдасканаленне арміі, і ўтрымліваць маёмасць і тэхніку ў ідэальным стане.Таксама прыярытэтамі названыя развіццё ваенна-прамысловага комплексу і крэатыўнага кластара канструктараў і спецыялістаў у гэтай сферы. Задача - распрацоўка новага пакалення ўзбраенняў, беспілотных комплексаў радыёэлектронікі і робататэхнікі для мэтаў абароны. Да такой работы Беларусь падштурхоўваюць знешнія фактары і выклікі: мілітарызацыя, агрэсіўная рыторыка палітыкаў і ўсё новыя, больш дасканалыя формы націску на суверэнныя краіны. Як рэзюмаваў Прэзідэнт, бяспека дзяржавы, абарона грамадзян і забеспячэнне правапарадку - галоўная адказнасць улады. А тэндэнцыя зніжэння злачыннасці ў краіне ні ў якім разе не павінна стаць падставай для самазаспакаення, лічыць Кіраўнік дзяржавы.

На нарадзе асаблівую ўвагу надалі міжнароднаму парадку дня. З трывогай наша краіна ўспрымае развіццё сітуацыі ў найбліжэйшага паўднёвага суседа. Беларусь працягвае забяспечваць неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярных пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы. Летась адбылося 30 такіх сустрэч. На думку Кіраўніка дзяржавы, рэальнай альтэрнатывы мінскай перагаворнай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне на сёння не існуе.