У гаспадарках пачалася ўборка кукурузы на корм

9 сентября 2014

Дажынкі адсвяткавалі ва ўсіх раёнах цэнтральнага рэгіёна, але ўборачная на гэтым не скончылася. Аграрыі зноў у палях - амаль ва ўсіх гаспадарках пачалася ўборка кукурузы на корм. Потым чарга за бульбай, іншай агароднінай і кукурузай на зерне.


У справядлівасці прымаўкі Восень - работ восем пераканалася Антаніна Станкевіч. Іван Васільевіч прафесію мяняць не збіраецца - душой, як кажуць, прыкіпеў да сельскай гаспадаркі. Зямля за такую любоў і пашану плаціць адпаведна - добрым ураджаем. Катахі кукурузы ў руках галоўнага агранома роўныя, вялікія, поўназерневыя - хоць зараз на выставу.


Убіраць кукурузу на сілас у гэтай гаспадарцы пачалі на днях. Працуюць па 12-13 гадзін за суткі. Хаця пэўнага тэрміну і няма, але выканаць гэтую работу трэба своечасова, толькі так можна назапасіць якасны корм.


Але проста ўбраць кукурузу з палёў мала. Трэба яе захаваць на цэлы год, а таму ад правільнай закладкі, утрамбоўкі і выканання ўсіх тэхналогій залежыць многае.


Ад якасці кармоў без перабольшання залежыць ўся жывёлагадоўчая галіна вобласці. У першую чаргу малочная вытворчасць. Асабліва зараз, калі цікавасць да беларускай прадукцыі за мяжой як ніколі высокая.


Амаль усе гаспадаркі вобласці пачалі ўборку кукурузы на корм. Усяго трэба нарыхтаваць каля 3 мільёнаў тон зялёнай масы. За тыдзень-другі аграрыі павінны справіцца.