У Мінску аб'явілі лепшых валанцёраў "Добрае сэрца"

4 декабря 2015

Сёлета яны працавалі не толькі ў нашай краіне. Таму павіншаваць пераможцаў прыйшлі не толькі кіраўнікі сталічных арганізацый, зоркі эстрады, але і калегі з Еўропы. Яны, дарэчы, паспелі правесці майстар-класы і семінары для самай спагадлівай моладзі нашай краіны. На цырымоніі сабралася каля 300 чалавек. Усяго ў нашай краіне больш за 27 тысяч маладых валанцёраў. Узнагароджанне самых чулых беларусаў прайшло сёння не выпадкова. Заўтра Дзень валанцёра будуць адзначаць ва ўсім свеце.