Вучні адной са сталічных школ сёння папоўнілі рады кадэтаў

18 ноября 2014

Ва ўрачыстых абставінах навабранцы прынялі прысягу і пакляліся самааддана рыхтаваць сябе да службы Радзіме, быць сумленнымі і вернымі таварышамі, ахоўваць гонар школы, быць прыкладам у вучобе і паводзінах. Кадэцкае пасведчанне атрымалі больш за 30 навучэнцаў школы, сярод іх і 10 дзяўчынак.


Сёння ўжо кадэты, гэтыя вучні зменяць не толькі форму, але і праграму навучання. Акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, на павышаным узроўні яны будуць вывучаць рускую мову, матэматыку і грамадазнаўства. Школа цесна супрацоўнічае з Акадэміяй унутраных спраў, у вучэбнай праграме шмат сумесных адукацыйных праектаў, лекцый і семінараў.