Аўтамабілі медыкаў і камунальных службаў не падзялілі дарогу

26 февраля 2014
Буйная аварыя здарылася сёння ў сталіцы на скрыжаванні вуліц Брылеўскай і Кіжаватава. Аўтамабіль хуткай дапамогі сутыкнуўся з дарожным пагрузчыкам. Як удакладнілі ў ДАІ, вадзіцель машыны службы 103 страціў увагу і позна заўважыў перашкоду. У выніку пацярпеў фельчар - у яго чэрапна-мазгавая траўма. Акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.