У атракцыёнаў сезон адпачынку

7 октября 2013
13 кастрычніка аматары забаў змогуць апошні раз атрымаць асалоду ад катання. І ўжо 14-га атракцыёны ў сталічных парках закрыюцца. Гэта звязана з тым, што выкарыстоўваць механізмы пры нізкай тэмпературы і высокай вільготнасці небяспечна. Наступны сезон пачнецца традыцыйна ў сярэдзіне красавіка. Да гэтага моманту ў некаторых парках Мінска плануецца ўсталяваць новыя атракцыёны.