115 гадоў са дня нараджэння беларускага скульптара Андрэя Бембеля

30 октября 2020
Ён з ліку рэдкіх мастакоў, майстэрства якіх ацанілі ў самым пачатку творчага шляху. Сярод вядомых прац гарэльефы ў глядзельнай зале Дома афіцэраў у Мінску, барэльефы ў Вялікім і тэатры Янкі Купалы. Паспяхова працаваў і ў манументальнай скульптуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны - героіка-рамантычныя выявы сталі галоўнай тэмай апошнія гады яго жыцця. У 54 годзе Бембель стварыў бронзавы гарэльеф для манумента Перамогі ў Мінску. З іменем мастака звязана і стварэнне мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой", а знакаміты Курган Славы стаў сампраўдным шэдэўрам майстра. Праз некалькі гадоў пасля смерці народнага мастака Беларусі ў Мінску ў яго доме-майстэрні быў створаны Музей сучаснай беларускай скульптуры імя Бембеля.