Сухі паёк, гарачая ежа і цёплае адзенне бясплатна

27 января 2014

Яшчэ адзін, ужо дзясяты, пункт гарачага харчавання і абагрэву для асоб без пэўнага месца жыхарства запрацуе сёння ў Мінску. Гэта нам паведамілі сёння падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі. Усяго за ўвесь перыяд акцыі Сацыяльны патруль дапамогай скарысталіся амаль 250 чалавек.


Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.


Да 3-га сакавіка атрымаць сухі паёк ці гарачую ежу, цёплае адзенне, медыцынскую дапамогу змогуць асобы без пэўнага месца жыхарства. Калі маразы будуць лютаваць і на пачатку вясны, акцыю прадоўжаць і на больш доўгі тэрмін. Акрамя таго, усім ахвотнікам прапануюць працаўладкавацца на прадпрыемствах горада. Такая работа з гэтымі людзьмі вядзецца не толькі зімой, але, на жаль, скарыстацца такой формай дапамогі ахвотнікаў нямнога.


Акрамя таго, спецыялісты працягваюць патруляваць вуліцы горада і пры неабходнасці дастаўляюць людзей у спецыяльны інтэрнат.


Падрыхтаваліся да маразоў не толькі сацыяльныя работнікі, але і энергетыкі. Нягледзячы на сур'ёзныя мінусы, за мінулы тыдзень ні адзін дом у сталіцы не застаўся без цяпла. Сіноптыкі ў найбліжэйшыя дні значнага пацяплення не абяцаюць. І новую хвалю маразоў энергетыкі гатовыя сустрэць годна - падрыхтаваліся яшчэ з лета.