Сталіца паступова пераходзіць на святлодыёднае асвятленне

24 июня 2013
Такія лямпы каштуюць крыху даражэй за звычайных, але служаць у некалькі разоў больш.

Антаніна Станкевіч пра агні вялікага горада.

Пакуль што святлодыёдныя лямпы выкарыстоўваюць на некалькіх вуліцах Мінска: Акадэмічнай, Гікалы, бульвары Мулявіна. Вопыт эксплуатацыі паказаў: атрымліваецца не толькі ярка, але і эканамічна. А таму галоўныя вуліцы сталіцы паступова пачнуць пераводзіць на святлодыёднае аснашчэнне.

Актыўна прымяняць больш яркія лямпы ў сталіцы будуць і для асвятлення нерэгулюемых пешаходных пераходаў. Зараз 62 пераходы ў сталіцы асвятляюцца якраз з дапамогай яркіх лямпаў. Па ўзгадненні са сталічнай Дзяржаўтаінспекцыяй новае абсталяванне з'явіцца і ў іншых небяспечных месцах сталіцы.

Акрамя таго, спецыялісты па асвятленні рыхтуюць новую святочную ілюмінацыю да Дня Незалежнасці. Плануецца, што новымі агнямі зайграюць масты на праспекце Дзяржынскага і вуліцы Арлоўскай. Акрамя таго, святочная ілюмінацыя з'явіцца і на цэнтральных праспектах.