Сталічныя повары пакараюць сусветных гурманаў

13 мая 2013

Кулінарныя профі аднаго з мінскіх рэстаранаў рыхтуюцца да міжнароднага конкурсу, які пройдзе ў Люксембургу. Якімі стравамі беларусы здзіўляюць свет, і чаму смачныя дранікі ўжо не ў модзе? Аляксей Кандраценка прадэгуставаў гастранамічныя навінкі ў пошуках адказу.


 


Шэф-повар Максім у кухні, як на канцэртнай пляцоўцы. Не проста гатуе стравы, а дырыжыруе прадуктамі і патэльнямі. Талент хлопца ацанілі на сусветнай алімпіядзе па кулінарным мастацтве ў Люксембургу. Усіх заваяваў не інакш, як цудам.


Многім еўрапейцам, напэўна, знаёмыя беларускія дранікі, але вось з такім смачным мінімалізмам ад беларусаў прыемна сутыкнуліся ўпершыню. Гэта яшчэ адна страва, за якую Максім атрымаў другое месца ў намінацыі Хатняе заданне. Арыгінальны падыход да гатавання бульбы: усё вытанчана, стыльна, а галоўнае - апетытна.


Наперадзе чарговае міжнароднае кулінарнае спаборніцтва. Актыўна рыхтуецца да яго і Максім. Гэтым разам разлічвае ўзвесці беларускія стравы  на першае месца.