Сольны канцэрт Navi і прэзентацыя дэбютнага альбома

24 февраля 2014
Ад мілагучных, мяккіх кампазіцый аб каханні да мелодый з нацыянальным каларытам.

Аб праграме і музычных навінках дуэта - Аляксандра Драгун.

Другі па ліку, але першы па значнасці сольны канцэрт ладзіць беларускі гурт Navi. Слухачы пакуль чакаюць на парозе клуба, а на сцэне, бадай, самае адказнае - настройка музычных інструментаў і распеў.

Як заўсёды, эмацыянальна і старанна. Прызнаюцца, перад гэтым канцэртам ад хвалявання пацеюць рукі. Два месяцы рыхтаваліся да новай праграмы - працавалі над гучаннем і дэкарацыямі.

Пакуль спяваюць пад бялюткімі аблокамі. Дарэчы, такім жа лёгкім і мяккім атрымаўся дэбютны альбом. Выпусцілі яго літаральна ў лютым, акурат, калі на вуліцы было мінус дзесяць. Можа, сонечныя песні і прывабілі вясновае надвор'е.

На маёй душы, Абдымі мяне, Наш матыў. Раней песні з альбома былі даступныя толькі праз Інтэрнэт. Цяпер прэзентуюць і ўласныя кампакт-дыскі.

На гэтым канцэрце музычны гурт прапаноўвае Лавіць свой першы альбом. Кампакт-дыск з аднайменнай назвай змяшчае 9 кампазіцый. Прычым, дзве з іх - на беларускай мове.

Сваё беларускамоўнае Шчасце прадэманстравалі публіцы ўпершыню. Сярод музычных навінак і песня пра Мінск.


Navi называюць любімай групай Дзіяны Арбенінай і Начных снайпераў. Пасля сумесных гастроляў музыканты сябруюць на адлегласці.

Два гады таму музычны гурт складаўся з двух вакалістаў, якія самі ж сабе акампанавалі. Цяпер да дуэта далучыліся барабаншчык і гітарыст.