Шчодрая восень працягвае адорваць сваіх гасцей

9 ноября 2013

Для тых, хто не паспеў назапасіцца на зіму, кірмашы працуюць на гэтых выхадных ля Палаца спорту і ў адміністрацыйных раёнах горада. Сельскагаспадарчая прадукцыя і тавары народнага спажывання карыстаюцца вялікім попытам ужо на працягу ўсёй восені. Лідарамі папулярнасці сярод пакупнікоў па-ранейшаму застаюцца бульба, свежая гародніна і фрукты.


Дарэчы, кірмашы на гэтым не заканчваюцца. 16 і 17 лістапада жыхароў і гасцей сталіцы запрашае кірмаш Рыба Беларусі. Сваю лепшую прадукцыю ля Палаца спорту прапануюць рыбаводныя гаспадаркі ўсіх абласцей Беларусі.