Беларускія ваенныя адзначаюць сёння Дзень інжынерных войскаў

21 января 2016

Уся гісторыя Узброеных Сіл і знакамітых бітваў звязана з дзейнасцю менавіта гэтых падраздзяленняў. Нягледзячы на мірны час, праца ваенных інжынераў застаецца запатрабаванай. Гэта барацьба з паводкамі, узвядзенне будынкаў, размініраванне тэрыторый, а таксама ліквідацыя знойдзеных боепрыпасаў Вялікай Айчыннай.

Андрэй Куракоў, начальнік інжынерных войскаў Узброеных Сіл Беларусі: "Штогод на тэрыторыі Беларусі выяўляецца і знішчаецца парадку 20-ці тысяч боепрыпасаў. Усяго было ачышчана больш за 1600 га, і гэтыя землі былі ўсе вернутыя ў народна-гаспадарчы абарот".

Раней людзей гэтай прафесіі называлі яшчэ і "піянерамі-першапраходцамі". Займаючыся ўзвядзеннем земляных умацаванняў, будаўніцтвам мастоў, дарог, і сёння гэтыя патрэбныя абавязкі, як для ваенных, так і для грамадзянскіх патрэб, ляжаць на плячах інжынерных войскаў.