Сёння цяпло адключаць у адміністрацыйных будынках сталіцы

25 марта 2014
Сёння цяпло адключаць у адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах сталіцы. Адключэнне не закране кватэры, школы, бальніцы, музеі і іншыя сацыяльна значныя аб'екты. У дзіцячых садках і бальніцах батарэі перастануць грэць, калі на працягу трох дзён тэмпература паветра будзе перавышаць плюс 10. Як паведамілі спецыялісты аддзела энергетыкі Мінскага гарвыканкама, адключаць цяпло будуць па чарзе на працягу пяці дзён. Што ж да надвор'я, у Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 100-гадовай даўніны - 18,3 градуса супраць 18. У найбліжэйшыя суткі захаваецца анамальна цёплае надвор'е, але ў панядзелак тэмпература наблізіцца да кліматычнай нормы.