Сёння мінчан бясплатна кансультавалі натарыусы і адвакаты

20 мая 2014
Сваю бязвыплатную дапамогу Міністэрства юстыцыі прымеркавала да 70-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Атрымаць параду або нават вырашыць рэальную праблему маглі ўсе, хто жадаў. У чэргах можна было сустрэць і ветэранаў і зусім маладых людзей. Толькі за першую гадзіну да спецыялістаў звярнуліся больш за 15 чалавек.

Літаральна нарасхват сёння былі менавіта адвакаты. Да іх звярталіся і з сямейнымі праблемамі і нават з пытаннямі абароны сваіх правоў у судзе. Час кансультацыі не абмежаваны, але, як прызнаюцца юрысты, працаваць ім значна прасцей, калі кліенты прыходзяць падрыхтаваныя - з дакументамі.