Сёння мэр горада Мінска Мікалай Ладуцька выканаў перадсвяточную місію

21 декабря 2013
На ранішнік у дзіцячым кафэ сабраліся ўсе выхаванцы дзіцячага дома № 6.

Салодкі стол, цукерачныя наборы, танцы і карагоды. Якія яшчэ сюрпрызы падрыхтавалі для дзяцей, ведае Наталля Кезік.

Дзяцей сёння чакалі салодкія наборы, святочны стол і адзін агульны падарунак - тэлевізар.

Сустрэч з дзецьмі ніколі шмат не бывае, асабліва напярэдадні навагодніх святаў. Сёння на ранішнік у дзіцячае кафэ завіталі абсалютна ўсе выхаванцы дзіцячага дома № 6..
Дырэктар інтэрната імкнецца, каб усе дзеці адчулі надыход свята. Ранішнікі ў прытулку праводзяць у бесперапынным рэжыме. Таму ўпэўненыя: павадзіць карагоды з Дзедам Марозам паспеюць усе дзеткі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі на ранішнік таксама прыехалі не з пустымі рукамі - для гасцей падрыхтавалі падарункі, зробленыя самімі.

І дарэчы, кіраўніцтва горада прапанавала зрабіць такія ранішнікі для выхаванцаў дзіцячага дома № 6 добрай традыцыяй - штогод на святы будуць збірацца ў гэтым кафэ.