З 1 красавіка замест папяровых праязных - электронныя карткі

21 марта 2014

З 1 красавіка ўвесь грамадскі транспарт у сталіцы пераходзіць на новую сістэму аплаты праезду. Замест папяровых праязных - электронныя карткі. Крыху пазней зменіцца не толькі форма, але і змест.


Усе нюансы новай сістэмы ведае Антаніна Станкевіч. Кантралёр Святлана расказвае: прывыкаць да новай сістэмы прыйшлося не толькі пасажырам, але і самім транспартнікам. Тым жа кантралёрам больш не прыйдзецца правяраць талоны на вока - дастаткова будзе паднесці картку да спецыяльнага прыбора - і ўся інфармацыя імгненна з'явіцца. Да таго ж, і зайцоў у транспарце павінна стаць менш.


Акрамя таго, новая сістэма дазволіць аператыўна адсочваць транспартныя патокі ў горадзе. А гэта ў сваю чаргу будзе спрыяць паляпшэнню якасці грамадскага транспарту ў сталіцы. Бо ўся інфармацыя - хто, дзе і колькі наездзіў - у тую ж секунду будзе паступаць у адзіны працэсінгавы цэнтр.


Для людзей карэнным чынам нічога не зменіцца. Прынцып - заплаці за паездку і будзь спакойны - ніхто не адмяняе. Праўда, трымаць картку ў кашальку ці кішэні ўжо недастаткова.


Крыху пазней карткі стануць больш функцыянальнымі. Іх можна будзе папоўніць не толькі праязным на адзін від транспарту. Прычым, колькасць паездак таксама можа быць рознай.


Канчаткова сістэма запрацуе з 1 красавіка. У гэтыя дні транспартнікі абяцаюць адсочваць усе нюансы, каб сістэма працавала без збояў.