Рубрыка Праменад

9 августа 2013

Ратаваннем ад спякоты могуць стаць не толькі вадаёмы, але і залы музеяў і тэатраў. Гэтыя выхадныя не стануць шэрым выключэннем сярод летніх уікэндаў. Пра падзеі, якія вартыя ўвагі, глядзіце ў нашай рубрыцы Праменад.


Расказвае Юлія Чаргінец. Сіеста для ўсёй сталіцы расцягнецца на дзесяць гадзін. Абвінавачанні кшталту лайдак і абібок заўтра ў парку Горкага будуць не ў тэму, бо менавіта па майстэрстве нічога не рабіць там і пройдзе фестываль. Тыя, каму гэта як раз па сіле, пачынаюць рэлаксаваць з апоўдня.


Лепшы рэцэпт ад спёкі - гарачыя танцы. Плюс на плюс прынясе прахалоду. Але свежы подых будзе не фізічным, а, хутчэй, творчым. Новыя танцавальныя накірункі, у прыватнасці, ліндзі-хоп можаце адкрыць на беразе Свіслачы. Да таго ж, паслухаць музычныя гурты і схавацца ад сонца ў медытатыўным сузіранні свету - праз ёгу.


Праз сценку сучаснага музея два творцы адкрылі нерэальныя сусветы. У кожнага - акцэнт на свае дэталі. Месцазнаходжанне Уладзімір Акулаў вызначае ў лініях-эмоцыях, якія перадаюць не саму рэч ці аблічча чалавека, а характар. На выставу былі адабраныя адны карціны, а трапілі іншыя, бо ранейшыя згубіліся ў пакладзенай наверх фарбе.


Сам мастак не часты наведвальнік свецкіх раўтаў, аддае перавагу працы ў майстэрні ў Слуцку, куды да сваёй маці і пераехаў пасля жыцця ў сталіцы.


Гутарыць пра самае дарагое - мастацтва - можа толькі з самымі блізкімі, у тым ліку, з сябрам і калекцыянерам.


Пераважна дыптыхі і паліптыхі. Царква, войны, горад - сюжэты карцін складзены з некалькіх частак палотнаў. І суцэльна ствараюць адзіны вобраз.


І ў суседняй жа зале Скарбонка часу - фотапраект, які адлюстроўвае імгненні ў архітэктуры галоўнага праспекта Мінска.


Партрэт горада ці архіў, куды збіраюцца часавыя рысы прыступак, калон. Усяго таго, што страціцца з новым гістарычным пластом. Скарбонка часу выстаўлялася ў Францыі, для беларусаў жа здымкі паказаны ўпершыню.


Да эколагаў далучыліся кіназоркі. Блакбастар пра тое, да чаго дакацілася зямля ў 2154 годзе, глядзіце ва ўсіх кінатэатрах Мінска.


У далёкай будучыні людзі жывуць на дзвюх сацыяльна дыяметральных планетах. Зямля загразла ў брудзе і забойствах за глыток вады. На Элізіуме - перамога над хваробамі, шыкоўныя асабнякі і прырода. Праваабаронцам-зямлянінам ў навукова-фантастычным фільме становіцца Мэт Дэйман.


Прэм'ерны фільм працягвае сацыяльна-іншапланетную тэму рэжысёра Ніла Бломкампа, вядомасць якому прынесла стужка пра гета для іншапланецян - Раён нумар дзевяць.


Аўтакінатэатр прапануе ў выхадныя стужку рэжысёра-дэбютанта Джэфры Флэтчэра - Віялет і Дэйзі. Што штурхае дзяўчат станавіцца кілерамі - раскрые крымінальная меладрама.


Не марнуйце час, магчыма, мастацтва знаходзіцца зусім побач.