Рубрыка Матчбол

19 мая 2014

10 дзён чэмпіянату свету - ужо гісторыя. Сёння і заўтра пройдуць апошнія матчы ў групавым этапе, і стануць вядомы ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў. Зборная Беларусі таксама блізка да таго, каб выйсці ў плэй-оф. Сёння ў рубрыцы Матчбол раскажам, як наша каманда гуляла ў апошніх матчах.


На чэмпіянаце свету ў Мінску зборная Беларусі паказала сябе камандай, на якую мы і спадзяваліся. Няўступчывай і з захапляючай гульнёй. На групавой стадыі няма ніводнага матча, у якім можна было б прад'явіць нашым хакеістам якія-небудзь прэтэнзіі. Няма ні паслаблення, і на лёдзе беларусы б'юцца да канца. Глядзіце самі.


Натхненне. Іменна гэтае слова падыходзіць да таго, каб ахарактарызаваць гульню хакеістаў зборнай Беларусі. Мінулы тыдзень, безумоўна, атрымаўся неверагодна насычаным для каманды Глена Хэнлана. Ён умясціў і перамогу над Швейцарыяй, калі Міхаіл Грабоўскі з перадачы Сяргея Касціцына зрабіў вось такі хакейны шэдэўр.


Беларусы перамаглі 4:3. А пасля саступілі фінам з лікам 0:2, але ж ніхто не крытыкаваў нашу каманду - яна аддала сябе поўнасцю на лёдзе. Але ж гэта спорт. Тут заўсёды ёсць той, хто прайграе.


Дзве шайбы ў пачатку матча супраць Германіі маглі надламаць нашых хакеістаў. Але ж гэта не тычыцца той зборнай Беларусі, якую мы бачым у кожным матчы на лёдзе Мінск-Арэны. Мы не толькі адыграліся, але і натхнёна перамаглі Германію з лікам 5:2.


Гэта - неверагодная перамога, якая адкрыла відавочныя шансы на чвэрцьфінал. Дзякуй такой моцнай падтрымцы, скажуць ужо пасля матча гульцы зборнай.


Сёння гуляем з Латвіяй, а заўтра - з Расіяй. Выйграем хаця б аднойчы - і месца ў чвэрцьфінале наша.


Галоўная асаблівасць турніраў такога статусу - вялікая колькасць балельшчыкаў, якія аддана падтрымліваюць свае каманды. На матчы з удзелам зборнай Расіі Мінск-Арэна поўнасцю перафарбоўваецца ў тры колеры - белы, сіні і чырвоны. Відавочна, што такая падтрымка толькі дапамагае хакеістам закідваць шайбы.


Чэмпіянат свету - гэта, у першую чаргу, балельшчыкі. Балельшчыкі, якія, безумоўна, робяць такія турніры рознакаляровымі. Акрамя падтрымкі на матчах зборнай Беларусі, трэба адзначыць і расійскіх балельшчыкаў. Расія пакуль ідзе без паражэнняў, і гульцы гэтай зборнай даюць ім нагоду для радасці.


Напрыканцы групавой стадыі чэмпіянату свету барацьба ў дзвюх групах неверагодна абвастраецца. У плэй-оф хочуць трапіць усе, але ж месц толькі восем. Апошнія матчы ў групах пройдуць заўтра. І беларусы напрыканцы згуляюць з моцнай расійскай камандай. Верце ў свае зборныя, і яны абавязкова перамогуць.