Рубрыка Капітал

22 мая 2014
Лагеры Мінскай вобласці рыхтуюцца да прыёму школьнікаў. Колькі дзяцей змогуць аздаравіць у гэтым сезоне і колькі будзе каштаваць пуцёўка на летні адпачынак даведваўся Якаў Бутаў рубрыцы Капітал.


Да новага сезона свежы асфальт. У Вілейскім раёне мясцовы дзіцячы лагер рыхтавалі да лета ўсім гарадскім бізнесам.

Першыя дзеці прыедуць сюды 4 чэрвеня. Кожная змена - 120 чалавек. Прытым, не толькі з Вілейскага раёна. Яшчэ з Валожынскага, Лагойскага і горада Маладзечна. У лагер трапяць прыкладна 40 працэнтаў ад усіх дзяцей.

Вольга Зубель, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама: Прыярытэт аддаецца дзецям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, стаяць на ўліку, дзецям-сіротам, са шматдзетных і няпоўных сем'яў.

У праграме лагераў гэтага сезона асноўны ўпор зроблены на аздараўленне, працоўную дзейнасць і патрыятычнае выхаванне. Сёлета дзіцячы адпачынак пройдзе пад знакам 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі.

Пуцёўка сюды на 18 дзён абыдзецца бацькам прыкладна ў 1 мільён рублёў. Яшчэ 1 мільён 200 тысяч аплачваецца з рэспубліканскага бюджету. У гэты кошт уваходзіць усё: ад дастаўкі дзяцей да харчавання.

Усяго ў Мінскай вобласці дваццаць пяць кругласутачных лагераў. Практычна ў кожным раёне. За лета там адпачнуць 22 з паловай тысячы дзяцей.