Лепшым у Мінскай вобласці па выніках года прызнаны Барысаўскі лясгас

17 февраля 2016

У першую чаргу гаспадарка вылучаецца сваім гадавальнікам. Елка, сасна, ядловец, туя... На плошчы амаль 30 гектараў вырошчваюць больш за 30 відаў раслін. Саджанцы не толькі папаўняюць лясы цэнтральнага рэгіёна, але і ўпрыгожваюць гарады вобласці. Акрамя гэтага хвойныя пароды адпраўляюць за мяжу. Прычым экспартная карта тут пастаянна расце. Аляксандр Харавец пазнаёміўся з працай лесаводаў.

Сяргей Трухан у Барысаўскім лясгасе працуе больш за 11 гадоў. Увесь час у цэху па перапрацоўцы драўніны. Штодзень вопытны аператар адпраўляе на распілоўванне больш за сотню кубоў кругляка. Мужчына прызнаецца, дабіцца такіх вынікаў дапамагае не толькі сучасная тэхніка, але і сапраўдная каманда прафесіяналаў.

Толькі ў гэтым цэху працуюць звыш 30 чалавек. За змену атрымліваюць больш за 5 грузавікоў абразнога піламатэрыялу. Яго найперш высушваюць, а затым адпраўляюць на экспарт. Сёння пастаўкі наладжаны ў Расію, Літву, Латвію, Польшчу.

У лясгасе зарабляюць нават на адходах. Дранкай абаграваюць не толькі ўласныя будынкі, а нават частку Барысава і Жодзіна. Акрамя гэтага 20 % другаснай сыравіны таксама адпраўляюць на экспарт. Зрэшты, лес у гаспадарцы актыўна і аднаўляюць.

У гэтай цяпліцы больш за паўмільёна саджанцаў сасны. Ужо вясной іх леснікі выкапаюць і зноў пасадзяць. Такім чынам новы лес з'явіцца на плошчы 100 гектараў.

Сам жа гадавальнік займае 30 гектараў. Штогод тут вырошчваюць больш за 30 парод дрэў і кустоў. Ільвіную долю пасеваў займаюць саджанцы сасны і елкі. Яны лепш за астатнія прыжываюцца.

Сёння Барысаўскі лясгас адзін з самых вялікіх у краіне. Агульная плошча лясоў складае амаль 150 тысяч гектараў. Зрэшты, памеры, паводле слоў галоўнага ляснічага, не галоўнае. А вось калектыў, які складаецца з 6 з паловай соцень чалавек, працуе дзеля ўзбагачэння лясных фондаў.