Рубрыка Экскурсійны агляд

13 октября 2013

Паглядзець на Мінск вачыма турыста. Акунуцца ў вір гістарычных падзей. Карацей, убачыць па-новаму тое, што нам здавалася такім звыклым. Гэта і не толькі ў нашай рубрыцы Экскурсійны агляд.


Расказвае Анастасія Багамолава: Амаль стагоддзе наш горад не мае ратушы. І першая, праўда, драўляная, з'яўляецца толькі ў 1600 годзе.


Дарэчы, з ратушай звязана з'яўленне і таямнічага прывіду. Гісторыя распавядае пра знатнага мінчаніна Міхаіла Валаткевіча, які хацеў быць войтам, аднак гараджане былі супраць.


Легенда кажа, што дзякуючы сваім сябрам Валаткевіч усё ж такі стаў войтам. Але не прайшло шмат часу, як у выніку яго кіравання гарадская казна апусцела. Пасля гэтага яго пакаралі. Якім чынам? Ніхто не ведае. Толькі кажуць, што да гэтага часу так і ходзіць яго прывід каля ратушы.


З цягам часу, калі Мінск уваходзіць у склад Расійскай імперыі, магдэбургскае права ён, зразумела, страчвае.


Тады імператар Мікалай І загадаў зруйнаваць ратушу. Прычына - вольнасць, пра якую нагадваў жыхарам будынак. Аднак выканаць загад змаглі крыху пазней, у 1857 годзе.


Адбудавалі ратушу за 2 гады. Важна, што пасля аднаўлення яна цалкам паўтарыла арыгінальны будынак. Аднак сучасныя рэканструктары дадалі некалькі цікавых дэталяў: гадзіннік, гарадскі герб і флюгер.