А.Лукашэнка: СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы

8 июня 2016

СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы. Такое меркаванне напярэдадні выказаў Прэзідэнт Беларусі.

На сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый 16-й сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін Садружнасці. У Мінску сабраліся прадстаўнікі васьмі краін. Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, магчымасці такога важнага інтэграцыйнага аб'яднання трэба выкарыстаць максімальна. Беларусь заўсёды была ініцыятарам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, адзначыў лідар.

Галоўнай тэмай 16-й сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю СНД сталі сучасныя падыходы ў эканамічнай бяспецы. Аўдыт і кантроль, які праводзіцца органамі, дазваляе знайсці болевыя кропкі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, а таксама распрацаваць канструктыўныя рашэнні для сітуацый, у тым ліку на заканадаўчым узроўні.