Ружа вятроў - загадкавая кветка прыроды

3 октября 2014

Яе ствараюць работнікі гідраметцэнтра з дапамогай спецыяльнага прыбора - анемарубмаметра. Ружы вятроў запатрабаваныя ў многіх галінах гаспадаркі. Напрыклад, у авіяцыі размяшчаюць узлётна-пасадачную паласу. Ці магчымы ў нашай краіне смерчы і тарнада, і хто стварае паветраныя калідоры на генплане горада? Адказы - у сюжэце Надзеі Сербіненкі.


Леанід Добыш, як галоўны горадабудаўнік Мінска, падчас стварэння генплана сталіцы найперш улічвае напрамак ветру. Праектаваць і забудоўваць горад дапамагае ружа вятроў. Яна ўплывае і на размяшчэнне асноўных магістраляў. Аказваецца, што шырокія праспекты сталіцы выконваюць ролю паветраных калідораў. Праз іх забруджаны вецер з цэнтра перамяшчаецца за межы горада.


Прыбор, які замярае хуткасць і напрамак ветру, называецца анемарумбаметрам. Яго ўстанаўліваюць на вышыні ў 12 метраў. Сіноптыкі збіраюць усю інфармацыю з прылады і аналізуюць.


Сюды, у аддзел метэаралагічных назіранняў, сцякаецца ўся інфармацыя наконт хуткасці і напрамку паветраных патокаў. На гэтым маніторы адлюстроўваюцца ўсе неабходныя дадзеныя. Як бачым, зараз пераважае паўднёва-ўсходні напрамак. А максімальны парыў ветру - 1 метр за секунду. Амаль штыль.


Калі хуткасць ветру дасягае 12 метраў за секунду, аб'яўляецца штармавое папярэджанне. Дарэчы, верагоднасць ураганаў у нашай краіне сіноптыкі таксама не выключаюць.


Але ж вецер можа ўяўляць сабой не толькі пагрозу. Ён яшчэ і ачышчае горад. Тым самым палягчае працу сталічным эколагам і паляпшае здароўе мінчан.